RU BE EN
г. Мінск, пр. Пушкіна, 16

  • Стол даведак

    8(017)369-03-33 (мнагаканальны)
  • Рэгістратура стаматалагічнага аддзялення

    8(017)369-13-33
  • Вызаў урача на дом

    8(017)365-44-22 з 7:00 па 15:00 даведачная iнформацiя, пасля 15:00 звяртацца у стол даведак
    8(017)365-44-42 з 7:00 па 15:00 даведачная iнформацiя, <пасля 15:00 звяртацца у стол даведак
  • Платные паслугі (каса)

    8(017)380-14-00
    +375(29)197-80-38(А1)

Аб паліклініцы

Установа аховы здароўя «20-я гарадская паліклініка» пачала сваю працу з 23 лютага 1967 года.

Установа функцыянуе ў існуючым зараз будынку з 1 мая 1971 года (рашэнне Выканкама Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных ад 29.04.1971 № 107, загад па Мінскаму гарадскому аддзелу аховы здароўя ад 07.05.1971 № 35 і з наступнымі ўнесенымі зменамі аб усталяванні статуса юрыдычнай асобы з 01.07.1993 года, на падставе выпіскі з пратакола паседжання Выканкама Фрунзенскага райсавета народных дэпутатаў ад 08.06.1993 №11 і загада аддзела аховы здароўя Фрунзенскага раённага Савета народных дэпутатаў ад 17.06.1993 № 56).

З’яўляецца шматпрофільнай установай аховы здароўя па арганізацыі своечасовай і кваліфікаванай медыцынскай дапамогі грамадзянам г.Мінска, а таксама грамадзянам Рэспублікі Беларусь згодна з загадам МАЗ Рэспублікі Беларусь і камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама.

Межы раёна абслугоўвання і колькасць замацаванага насельніцтва вызначаецца і зацверджваецца камітэтам па ахове здароўя Мінгарвыканкама.

У сваёй структуры паліклініка мае 21 структурнае падраздзяленне:


Вырашаемыя пытанні

  1. Аказанне экстранай і неадкладнай дапамогі хворым, дыягностыка, лячэнне і прафілактыка захворванняў.
  2. Аказанне і правядзенне комплекса прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на зніжэнне захворванняў, інваліднасці, смяротнасці.
  3. Арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў па санітарна-гігіенічнаму выхаванню насельніцтва, прапагандзе здаровага ладу жыцця.

Функцыі, якія мы выконваем

  • аказанне першай, неадкладнай медыцынскай дапамогі хворым пры вострых і раптоўных захворваннях, траўмах, атручваннях і іншых няшчастных выпадках;
  • арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў па санітарна-гігіенічнаму выхаванню асоб, якія звярнуліся за кансультацыйнай дапамогай, прапаганда здаровага ладу жыцця;
  • супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы;
  • экспертыза часовай і ўстойлівай непрацаздольнасці, выдача і працяг лісткоў непрацаздольнасці;
  • своечасовае і кваліфікаванае даследванне і аказанне спецыялізаванай урачэбнай медыцынскай дапамогі амбулаторным хворым па асноўнай і спадарожнай паталогіі;
  • ранняе выяўленне захворванняў, кваліфікаванае і ў поўным аб’ёме даследванне хворых і здаровых, якія звярнуліся ў паліклініку;
  • правядзенне комплекса прафілактычных мерапрыемстваў сярод пацыентаў і супрацоўнікаў, якія накіраваны на зніжэнне захворванняў, інваліднасці і смяротнасці;
  • аказанне кваліфікаванай лячэбна-кансультатыўнай дапамогі жыхарам г. Мінска і Рэспублікі Беларусь у межах сваёй кампетэнцыі і планавых заданняў камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама;
  • усе віды прафілактычных аглядаў, у тым ліку за дадатковую плату, як дадатковы від медыцынскай дапамогі;
  • своечасовая шпіталізацыя асоб па экстраным паказчыкам і ў планавым парадку;
  • дыспансерызацыя насельніцтваі супрацоўнікаў, якія падлягаюць дынамічнаму назіранню ў сувязі з парушэннем стану здароўя, своечасовае абследванне, лячэнне;
  • аднаўленчае лячэнне хворых з прыцягненнем для гэтай мэтыўрачэй-спецыялістаўадпаведных кабінетаў.
 

Наш сайт – гэта магчымасць стаць яшчэ бліжэй да Вас і, акрамя таго, наладзіць адваротную сувязь. Вашы прапановы, заўвагі дапамогуць вам яшчэ больш удасканаліць арганізацыю меддапамогі. А кансультацыі нашых спецыялістаў дапамогуць Вам у прафілактыцы і лячэнні захворванняў

З павагай, галоўны ўрач